Газэта твайго горада!
Газэта Свабодны Салігорск зьявілася на сьвет ў верасьні 2006 году з ініцыятывы мясцовых моладзевых актывістаў. Спачатку газэта нагадвала хутчэй "баявы лісток", але ж зь цягам часу пераўтварылася ў сапраўднае пэрыядычнае выданьне, адной з адметнасьцяў якога зьяўляецца выкарыстаньне беларускага клясычнага правапісу.
Асноўнай мэтай выданьня зьяўляецца адлюстраваньне альтэрнатыўнага пункту гледжаньня на падзеі ў горадзе і краіне. Тут заўсёды ёсьць месца для сацыяльназначных матэрыялаў, якія недаважваюцца друкаваць іншыя мясцовыя выданьні. Пасутнасьці, Свабодны Салігорск ёсьць адзіным абсалютна незалежным ад дзяржавы выданьнем у рэгіёне.
Свабодны Салігорск гэта неперадузятая інфармацыя пра падзеі ў горадзе і краіне, гэта навіны культурнага жыцьця і анонс набольш яскравых рэлізаў у сфэры музыкі, відэа і літаратуры, гэта сустрэчы зь цікавымі асобамі і аповяды пра незвычайныя мясьціны, а таксама безьліч пацешных гісторыяў і гумарэсак. Свабодны Салігорск гэта Твая газэта!

Свабодны Салігорск шукае:
- аўтараў тэл. 8(029)370-02-04;

- валянтэраў тэл. 8(029)705-50-71;

- паведамі навіну тэл. 8(029)753-01-42;

- калі ты даведаўся пра нешта цікавае, пішы SMS тэл. 8(029)615-10-46;

Дасылай фатаздымкі зь цікавых імпрэзаў, значных падзеяў salihorsk@gmail.com


                        # 32                                                 # 31                                                 # 30
© САЛІГОРСК.org 2006-2008 . Пры выкарыстаньні матэр'ялаў з сайта спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымкі belmov.org